5 лістапада 2015. – 65 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Міхайлавіча Валковіча (1950, Брэст), пісьменніка.
Аляксандр Міхайлавіч Валковіч нарадзіўся 5 лістапада 1950 года ў горадзе Брэсце ў сям’і вайскоўца. Бацькі родам з вескі Асмолавічы Магілеўскай вобласці, з саслоўя сялян і салдат. Дзед па маці Максім Кудлоў – кавалер чатырох салдацкіх крыжоў Св. Георгія, у Першую сусветную ваяваў пластуном-разведчыкам у арміі генерала Брусілава.
11 ліпеня 2015 г. – 85 гадоў з дня нараджэння Івана Пятровіча Рэя (1930–2002), жывапісца, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Іван Пятровіч Рэй нарадзіўся 7 ліпеня 1930 года ў былым хутары Падбулькова каля вёскі Булькава Кобрынскага павета (цяпер Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці).
16 жніўня 2015. – 105 гадоў з дня нараджэння Івана Цімафеевіча Майсеева (1910–1976), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага саюза (1945)
Іван Цімафеевіч Майсееў нарадзіўся 16 жніўня 1910 года ў вёсцы Велюнь Збірожскай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці)ў сям’і селяніна. Бацька Вані Майсеева загінуў у Першую сусветную вайну, а маці таксама не стала пасля германскага артылерыйскага абстрэлу бежанцаў. Выхоўваўся ў дзіцячым доме № 2 г. Марыінска.
10 чэрвеня 2015 г. – 60 гадоў з дня нараджэння Лявонція Ульянавіча Зданевіча (1955), архітэктара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2004)
Лявонцій Ульянавіч Зданевіч нарадзіўся 10 чэрвеня 1955 года ў вёсцы Аркадзія Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці (з 2007 г. у межах Брэста).
9 красавіка 2015 г. - 90 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Іосіфавіча Паўлючука (1925–2008), дзяржаўнага дзеяча БССР
Уладзімір Іосіфавіч Паўлючук нарадзіўся 9 красавіка 1925 года ў вёсцы Вочкі Збіражскай гміны Кобрынскага павета (цяпер Тэльмінскага сельсавета Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці). У сялянскай сям’і Паўлючуков было пяцёра дзяцей, Валодзя – старэйшы.
2015 г. – 405 гадоў з часу ўзвядзення (1610) Збіражскай царквы Святой Параскевы Пятніцы, помніка драўлянага дойлідства рэспубліканскага значэння
Царква Святой Параскевы Пятніцы ў вёсцы Збірагі Чэрнінскага сельсавета Брэсцкага раёна была пабудавана ў 1610 годзе на сродкі княгіні Агаты Сапегі як уніяцкая царква Прасвятой Троіцы.
15 верасня 2014 г. – 75 гадоў з дня нараджэння (1939) Івана Міхайлавіча Мельнічука, паэта, пісьменніка, старшыні Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў
Іван Міхайлавіч Мельнічук нарадзіўся 15 верасня 1939 года ў сялянскай сям’і ў вёсцы Носава, што ля горада Бяла-Падляска Люблінскага ваяводства (Польшча). У 1944 годзе, пасля вызвалення Прыбужжа ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, бацька разам з вялікай сям’ёй, у якой нарадзіліся чатыры хлопчыкі і тры дзяўчынкі, пераехаў спачатку на Украіну, а затым – на Беларусь і пасяліўся на радзіме прадзедаў у вёсцы Сычы Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Тут і прайшло дзяцінства Івана Міхайлавіча.
6 жніўня 2014 г. – 60 гадоў з часу выхаду першага нумара газеты “Социалистический путь” (1954), з 1962 г. – газета “Заря над Бугом”
У Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці з 15 кастрычніка 1944 года выходзіла газета “Сталинец”. У 1954 годзе адбылася рэарганізацыя Брэсцкага і Дамачаўскага раёнаў у адзін Брэсцкі раён, у сувязі з гэтым была заснавана новая “раёнка” “Социалистический путь”.
Першы нумар газеты “Социалистический путь” выйшаў 6 жніўня 1954 года. Гэта быў орган Брэсцкага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных. Газета выходзіла на рускай мове тыражом 3000 экзэмпляраў па серадах, пятніцах і нядзелях, у 1960-я гады – па аўторках, чацвяргах і суботах, а тыраж быў каля 4800 экземпляраў.
13 мая 2014 г. – 75 гадоў з дня нараджэння Аляксея (Леаніда) Георгіевіча Філатава (1939, Віцебскі р-н), пісьменніка
Нарадзіўся Аляксей (Леанід) Георгіевіч Філатаў 13 мая 1939 года ў вёсцы Бабінічы Віцебскага раёна. Пасля вераснёўскіх падзей 1939 года сям’я Філатавых прыехала працаваць на Брэстчыну.
4 сакавіка 2014 г. – 380 гадоў з дня нараджэння Казіміра Лышчынскага (1634–1689), мысліцеля, грамадска-палітычнага дзеяча, педагога
Імя Казіміра Лышчынскага пачэсна стаіць у адным шэрагу з імёнамі волатаў думкі – «вялікіх ерэтыкоў» Мігеля Сервета, Джардана Бруна, Лючыліа Ваніні.